Ⅲ

Маштабны сямейны фестываль прайшоў у Лідзе

Гэтыя кастрычніцкія дні пакінулі неверагодна цёплы, шчыры і незабыўны след. Тыдзень бацькоўскай любові, які звязаў два самыя трапяткія святы — Дзень маці і Дзень бацькі, прайшоў у Палацы культуры горада Ліды надзвычай насычана, ярка і па-дамашняму ўтульна.

 

— На працягу тыдня залы былі напоўнены музыкай, дзіцячым смехам і словамі бязмежнай удзячнасці бацькам.

Яркай кульмінацыяй святочных урачыстасцей стаў маштабны сямейны фестываль "Мама-БУМ + Тата-ФЭСТ", — распавялі ва ўстанове.

 

 

Гэта была незабыўная прастора творчасці, інтэрактыву і шчырых эмоцый, дзе лідскія сем'і змаглі не толькі адпачыць, але і праявіць свае таленты, атрымаць заслужаныя падарункі і дыпломы.

 

Адной з самых узрушальных, прыгожых і глыбокіх па сэнсе падзей тыдня стала ўручэнне "Бацькавай кашулі" — сімвала вернасці традыцыям, павагі да бацькоўскага пуцяводнага слова і трываласці нашых духоўных каранёў. Гэты момант падарыў усім прысутным ні з чым не параўнальнае адчуванне гонару за свае сем'і і краіну.

Служба інфармацыі "КіМ"

MAX TikTok