Ⅲ

Самы душэўны тыдзень

Апублiкавана: 20 кастрычнiка 2026 Стужка Афіцыйна не указан Свята

Аўтар: Служба інфармацыі

Кастрычнік у Беларусі мае асаблівы, утульны тэмпературны рэжым. Нават калі на вуліцы холадна, у дамах і на сэрцы становіцца цяплей. А ўсё таму, што краіна на тыдзень акунаецца ў святы, якія нагадваюць пра самае галоўнае — пра сям’ю.

 

З 14 па 21 кастрычніка мы адзначаем Тыдзень бацькоўскай любові. Гэты перыяд унікальны, бо “абдымае” адразу два адметныя дні — маці і бацькі. Атрымліваецца сапраўдны сямейны марафон павагі і ўдзячнасці.

Старт урачыстасцям далі ў Полацку, дзе пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу адбыўся міжнародны форум “Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава”. Міністэрства культуры сумесна з Віцебскім аблвыканкамам і Полацкім райвыканкамам падрыхтавалі святочную праграму “Час выбіраць сапраўдныя каштоўнасці: сям’я, адзінства, Радзіма”.

Пад скляпеннямі Сафійскага сабора галоўны рэжысёр канцэрта Ганна Маторная разам з салістамі Вялікага тэатра Беларусі ды іншымі майстрамі мастацтваў і таленавітай моладдзю выбудавалі “храм сапраўдных сэнсаў”. Сінтэз музыкі, тэатра, слова і харэаграфіі стварыў унікальную атмасферу духоўнага яднання пакаленняў.

Па ўсёй рэспубліцы правялі адзіны дзень інфармавання.

Міністр культуры Марат Маркаў раскрыў тэму “Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям’я, грамадства, дзяржава” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

У Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках ініцыятывы “Беларусь шматдзетная” зладзілі круглы стол “Шматдзетная Беларусь: духоўныя традыцыі, сямейныя каштоўнасці і будучыня краіны”.

Тут жа прэзентавалі выставачны праект “Жанчына — душа краіны: ад вытокаў да нашых дзён”, арганізавалі лекцыі, творчыя сустрэчы, кінапаказы, практычны інтэнсіў “Элегантны ўзрост — маміна краса”.

Канцэрты, экспазіцыі, іншыя тэматычныя імпрэзы праходзяць у кожным рэгіёне. Але самае галоўнае адбываецца не на сцэнах…

Гэтымі днямі дзеці малююць партрэты мам і татаў, майструюць паштоўкі.

Дарослыя сыны і дочкі едуць на малую радзіму, каб абняць бацькоў. І нават самыя занятыя знаходзяць паўгадзіны на званок блізкім. Проста каб пачуць іх галасы і сказаць: “Дзякуй за ўсё”.

Тыдзень бацькоўскай любові — выдатны час, каб спыніцца ў штодзённай мітусні і пабыць разам.

Служба інфармацыі “КіМ”.
Фота з адкрытых крыніц інтэрнэта

MAX TikTok