Саветам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўляецца конкурс для прысуджэння ўзнагароды "За ўклад у выхаванне таленавітай моладзі".
Узнагарода "За ўклад у выхаванне таленавітай моладзі" прысуджаецца асобам, якія падрыхтавалі таленавітую моладзь і на працягу двух гадоў, што папярэднічалі году іх вылучэння на заахвочванне фонду, адпавядалі наступным крытэрыям:
для прысуджэння ўзнагароды першай ступені — асабісты ўклад у падрыхтоўку пераможцы міжнароднага мастацка-творчага спаборніцтва, уладальніка Гранд-прэміі фонду па падтрымцы таленавітай моладзі;
для прысуджэння ўзнагароды другой ступені — асабісты ўклад у падрыхтоўку не менш як двух пераможцаў міжнародных і (або) рэспубліканскіх мастацка-творчых спаборніцтваў, уладальнікаў спецыяльнай прэміі фонду па падтрымцы таленавітай моладзі;
для прысуджэння ўзнагароды трэцяй ступені — асабісты ўклад у распрацоўку і рэалізацыю методыкі навучання таленавітай моладзі, вынікам рэалізацыі якой сталі перамогі прадстаўнікоў таленавітай моладзі ў міжнародных і (або) рэспубліканскіх мастацка-творчых спаборніцтвах, арганізацыю міжнароднага і (або) рэспубліканскага культурнага мерапрыемства, накіраванага на выяўленне і развіццё здольнасцей таленавітай моладзі.
Пералік дакументаў на заахвочванне асоб, якія падрыхтавалі таленавітую моладзь, устаноўлены Палажэннем аб спецыяльных фондах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2022 г. № 429.
Дакументы на заахвочванне асоб, якія падрыхтавалі таленавітую моладзь, прымаюцца Міністэрствам культуры да 1 студзеня 2027 г.