Выстава "Валерый Шкаруба. In Memoriam"

Апублiкавана: 30 студзеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

Выстава "Валерый Шкаруба (1957-2020). In Memoriam" адкрылася ў Мінску. Яна прысвечана 65-годдзю з дня нараджэння выдатнага мастака, вядомага як у Беларусі, так і за яе межамі.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 55 твораў пейзажнага жывапісу ў стылі рэалізму. 

Выстава працягнецца да 26 сакавіка. Азнаёміцца з ею можна ў вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея.