Ⅲ

Творчасць беларусаў — у Санкт-Пецярбургу

У Санкт-Пецярбургу праходзіць X Міжнародны фестываль наіўнага мастацтва “Новы дзень”.

 

У выставачных залах Санкт-Пецярбургскага Творчага Саюза мастакоў IFA экспазіцыю прадставіў Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.

Наведвальнікі могуць убачыць больш за 30 работ з фондаў цэнтра, якія знаёмяць з творчасцю мастакоў-аматараў Віцебшчыны.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя і культуры.

Удзел у фестывалі дапаможа ўмацаваць культурныя сувязі і прыцягнуць увагу да народнай творчасці рэгіёна.

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok