Народная песня павінна гучаць сучасна. У гэтым упэўнена Наталля Прохарава — кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага хору народнай песні “Маладзік”, што працуе на базе Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

— Наталля Пятроўна, як складваўся ваш шлях у прафесію?
— Усё пачалося ў дзяцінстве. Мая вялікая сям'я літаральна жыла музыкай. Дзед ветэран Вялікай Айчыннай вайны іграў на мандаліне, а бабуля любіла спяваць у яе ад пры роды быў дзіўны голас. Свае першыя творчыя крокі я зрабіла яшчэ ў дзіцячым садку, а ў школьныя гады нават стала вакаліс ткай у моладзевым рок-гурце!
Дзіцячыя схільнасці паўплыва лі на выбар жыццёвага шляху. У 1998-м я з адзнакай скончыла Магілёўскае музычнае вучылішча імя М.А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці "харавое дырыжыраванне". Потым удасканальвала майстэрства ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Па размеркаванні трапіла ў роднае вучылішча і дагэтуль працую ва ўстанове, якая для мяне ўжо другі дом.

— У кожнага ансамбля свая ўнікальная гісторыя. Калі з'явіўся народны хор "Маладзік" і як дабіваўся поспехаў?
— Калектыў быў створаны ў Магілёўскім музычным вучылішчы ў 1990-м. На працягу амаль двух дзесяцігоддзяў яго нязменным лідарам была Вольга Кандраценка навіты і вопытны педагог. Менавіта з ёй на чале хор знайшоў уласнае аблічча, стаў выдатнай стартавай пляцоўкай для будучых кіраўнікоў фальклорных ансамбляў. У 2006-м калектыву было прысвоена ганаровае званне народнага.
Я ўзначаліла хор у 2011 годзе, і разам з новымі абавязкамі да мяне прыйшло разуменне вялікай адказ насці. У галаве круціліся розныя думкі. Ці спраўлюся я? Ці апраўдаю высокі давер? У якім напрамку павяду "Маладзік"? Але з пачат кам працы ўсе трывогі і ваганні зніклі самі сабой.

— Аб'яднаць мноства галасоў у адзіную плынь няпростая задача. У чым сакрэт эфектыўнага кіраўніцтва харавым калектывам?
— Галоўнае патрабаваць ад сябе тое, чаго чакаеш ад іншых. Сапраўдны лідар павінен служыць прыкладам дысцыпліны і сілы волі. Быць камунікабельным і пунктуальным, заўсёды акуратна і ахайна выглядаць. А яшчэ адрознівацца добрым пачуццём гумару, бо ў некаторых сітуацыях жарт — выратавальны круг.
Жанчыне, далікатнай звонку, належыць мець моцны ўнутраны стрыжань, быць здольнай браць на сябе адказнасць і працаваць на мяжы магчымасцей, нібы рассоўваючы рамкі часу. Пры гэтым важна заставацца эмацыйнай, жывой асобай. Бо кіраўнік, у якім гарыць унутраны агонь, здольны запаліць яго ў іншых.

— Любы калектыў пазнаюць найперш па праграме. З чаго сёння складаецца рэпертуар “Маладзіка”? Як народнаму хору не губляць актуальнасці?
— У аснове нашага падыходу — сінтэз фальклору з сучаснымі музычнымі жанрамі. Мы вельмі асцярожна злучаем старадаўнія матывы з поп- і электроннай музыкай, джазам і нават рокам. Таму разам з беларускімі народнымі песнямі ў выкананні хору гучаць фальклорныя апрацоўкі, а таксама творы сённяшніх айчынных і замежных аўтараў. Наша крэда — захаваць аўтэнтыку, падарыўшы ёй новае сцэнічнае жыццё.

Значнае месца ў рэпертуары таксама займаюць кампазіцыі патрыятычнай тэматыкі, песні ваенных гадоў. І гэта не проста даніна павагі, а ўнёсак у ідэалагічнае выхаванне моладзі.
Істотную ролю ў рэпрэзентацыі любога калектыву адыгрывае яго візуальны стыль. Таму “Маладзік” прадстаўляе багата яскравых танцавальных і інструментальных нумароў. Такім чынам, кожны выхад на сцэну ператвараецца ў яркае і незабыўнае шоу.
Непаўторны каларыт нашым выступленням дорыць народны ансамбль народнай музыкі “Лянок” пад кіраўніцтвам Аляксея Ганчарова. За танцавальную частку адказвае выдатны харэограф-пастаноўшчык Юлія Саўчанка.
Сапраўды, сёння народным калектывам складана канкурыраваць з поп-музыкай. Таму мы заўсёды ідзём насустрач слухачу — удзельнічаем у фестывалях, кірмашах і гарадскіх святах.

— Наталля Пятроўна, у сферы культуры вы больш за 20 гадоў. Што дапамагае зберагаць іскру, матывацыю?
— Вельмі натхняе праца з моладдзю. Навучэнцы каледжа — таленавітыя, яскравыя, смелыя хлопцы і дзяўчаты, апантаныя творчасцю. Разам мы здольныя на многае.
А калі гаварыць пра матывацыю… Ведаеце, з часам прыходзіць разуменне таго, што насамрэч каштоўна. Асабіста мяне захапляе не сам поспех, а шлях да яго — з усімі выклікамі і цяжкасцямі. Сапраўды, наша дзейнасць адзначана на самым высокім узроўні. “Маладзік” неаднаразова станавіўся лаўрэатам рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а ў 2024-м хору было прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Усё гэта — нагода для гонару, пацвярджэнне якасці працы.

Але ў медаля ёсць і адваротны бок. Прызнаны ансамбль заўсёды рызыкуе трапіць у пастку поспеху, стаць заложнікам мінулых дасягненняў. Таму важна не спачываць на лаўрах, а няспынна пашыраць уласныя гарызонты. Бо дасканаласці — няма мяжы.
Данііл ПІЎКАРЭЦ. Фота з архіва гераіні