Дзень Снегавіка

Апублiкавана: 01 лютага 2023 Нам пішуць Клубы Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Надвор'е зноў прынесла моцны снег. Для дзяцей настаў самы разгар зімовых забаў на свежай паветры. І гэтым скарысталіся выхавальнікі і малыя дзіцячага сада аграгарадка Кракоўка. Смелых і рашучых хлапчукоў і дзяўчынак запрасілі працаўнікі мясцовага аддзела культуры і вольнага часу на гульнявую праграму "Дзень Снегавікас, якая пачалася з вулічных конкурсных іспытаў і завяршылася ў зале Дома культуры.

Даганялкі, гульні ў снежкі, лепка снежных казачных персанажаў завяршылася конкурсамі песень і вершаў, а касцюміраваныя Снегавікі і іншыя казачныя персанажы арганізавалі для дзятвы сапраўднае свята Снега з карагодамі, песнямі, танцамі і гульнямі.

Ганна ДАВІДОВІЧ

Фота аўтара