Якія спецыялісты нам патрэбныя?

Апублiкавана: 05 лютага 2023 Стужка Афіцыйна Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Адказ на пытанне агучыў міністр культуры падчас рабочай паездкі на Мядзельшчыну. На папярэднім тыдні Анатолій Маркевіч здзейсніў рабочую паездку ў Мядзельскі раён Мінскай вобласці. Падчас візіту міністр культуры паўдзельнічаў у пасяджэнні мясцовага райвыканкама. Кіраўнік ведамства пацікавіўся, якія меры прымаюцца па кадравым забеспячэнні сістэмы культуры, фарміраванні рэзерву. 

— Мы разумеем, наколькі запатрабаваныя адукаваныя, дасведчаныя, адданыя сваёй краіне спецыялісты, якія могуць арганізоўваць вельмі важную працу па патрыятычным выхаванні насельніцтва, — падкрэсліў міністр. 

Анатолій Маркевіч адзначыў дзейнасць ваенна-патрыятычных клубаў, неабходнасць далучэння да іх мерапрыемстваў нематываваных падлеткаў, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку, даў станоўчую ацэнку выкарыстанню ў раёне кінематаграфічнага патэнцыялу для патрыятычнага выхавання. 

— Наколькі мы сёння здолеем наладзіць працу ў гэтым кірунку — асабліва ў моладзевым асяроддзі, настолькі ў далейшым зможам разлічваць на поспехі ў маштабах усёй краіны, — лічыць міністр культуры. — Комплексны падыход у пытанні выхавання патрыятызму, у тым ліку ў Мядзельскім раёне, пац¬ вярджае, што мы на правільным шляху. Ніхто не хавае недахопы ў працы, разам пераадольваем цяжкасці, вывяраем пазіцыі і вырашаем праблемы. 

Міністр падзякаваў прысутным за праведзеную працу і выказаў упэўненасць у дасягненні новых добрых вынікаў