Свята "Дзень дамавіка"

Апублiкавана: 10 лютага 2023 Стужка Клубы Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Маштабнае сямейнае свята "Дзень дамавіка" правядуць у Барані Аршанскага раёна. Тэатралізаванае свята адбудзецца 11 лютага на базе Палаца культуры горада. У фае ўдзельнікаў будуць чакаць гульнявая і танцавальная станцыі. Таксама падрыхтаваны заданні ад рыцарскага клуба з Дома культуры Болбасава: паласа перашкод, фотазона і настольныя гульні гістарычнага характару.

Акрамя гэтага, будуць прадстаўлены выставы з работамі майстрых сярэбранага ўзросту і рэчы з "бабулінага куфра" – прадметы побыту з савецкай і іншых эпох. Аматары актыўнага адпачынку змогуць падключыцца да спартландыі, а пазней усіх гасцей чакае тэатралізаванае шоу з Дамавічком Кузем, Нафанем, Бабай-ягой, Насцёнай і іншымі персанажамі.

Падчас ігравой і тэатральнай праграм дзецям і дарослым раскажуць пра гісторыю імянін дамавіка, адкуль узялася гэтая славянская традыцыя.