Літаратурна-музычная гасцёня “Песні кахання”

Апублiкавана: 13 лютага 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная гасцёня “Песні кахання” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Калі б мы задаліся мэтай прачытаць усё, што напісана пра каханне, нам не хапіла б і ўсяго жыцця. Таму ў гэты дзень мы яшчэ раз толькі дакрануліся да тэмы кахання ў паэзіі, яшчэ раз пагаварылі пра гэтае вялікае і таемнае пачуццё.

На сустрэчы прагучалі вершы Сяргея Ясеніна, Аляксандра Блока, Ганны Ахматавай, Роберта Раждзественскага і іншых паэтаў, але хто сказаў больш і лепш пра каханне, чым Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Кожны яго верш-гэта шэдэўр любоўнай лірыкі. У перапынках паміж радкоў гучала лёгкая рамантычная музыка, слухалі песні вядомых кампазітараў і выканаўцаў пра каханне.