Канцэртна-забаўляльная праграма “Падарожжа ў каханне”

Апублiкавана: 24 лютага 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

18 лютага на вялікай сцэне Палаца культуры горада Ліды адбылася канцэртна-забаўляльная праграма “Падарожжа ў каханне” народнай эстраднай студыі “Ліда-мюзікл”. Традыцыйна кожны люты народная эстрадная студыя “Ліда-мюзікл” Палаца культуры горада Ліды дорыць гледачам яркую канцэртна-забаўляльную праграму, прысвечаную Дню нараджэння калектыву. І гэты год не стаў выключэннем.

Салісты “Ліда-мюзікл” прапанавалі гледачам здзейсніць галавакружны палёт у прыгожыю краіну пад назвай “Каханне”. Яркая і цікавая канцэртная праграма, у аснову якой, вядома ж, легла тэма кахання, нікога не пакінула абыякавым. Запамінальныя эстрадныя нумары, цудоўныя нарады, маляўнічы відэа-кантэнт стварылі атмасферу абсалютнага свята.

Зала з захапленнем сустракала кожнага ўдзельніка праграмы, гледачы падпявалі любімыя песні і шчодра дарылі свае апладысменты, якія не змаўкалі на працягу ўсяго вечара.

Палёт прайшоў выдатна! “Падарожжа ў каханне” пакінула яркі след у скарбонцы ўспамінаў кожнага ўдзельніка і госця мерапрыемства.