Сустрэча з Аляксандрам Вараксам

Апублiкавана: 01 сакавiка 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У рамках працы дыскусійнага клуба "Люстэрка творчасці" ў Палацы культуры горада Ліды прайшла сустрэча з лідскім мастаком, выкладчыкам, членам Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Вараксам.

Усе, хто бачыў карціны Аляксандра, застаюцца пад моцным уражаннем, асабліва ад незвычайнага выкарыстання палітры. Яго карціны - гэта авангард, фантасмагорыя і пачуццёвая лірыка. Многія працы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Падчас мерапрыемства Аляксандр Сямёнавіч расказаў пра тое, у які момант жыцця ў яго ўзнікла любоў да мастацтва, якія настаўнікі ўнеслі ўклад у яго творчасць, пра свае першыя творы.

Шмат цікавага пра Аляксандра Варакса расказала яго вучаніца, мастацтвазнаўца, мастачка і паэтка Кацярына Янчэўская.

Вечарына, якая праходзіла ў рамках тэматычнай Арт-галерэі "У сэрцы малой радзімы", безумоўна, пакінула ў душах удзельнікаў цяпло і натхненне.