Вакальны конкурс "Поющая весна"

Апублiкавана: 04 сакавiка 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Ашмянскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў вакальны конкурс "Поющая весна". На юбілейны форум прыехалі салісты са Смаргоні, Астраўца, Міхалішак, Варнянаў, Гальшанаў, Жупранаў, Навагрудка, Гервятаў і саміх Ашмянаў.

Сёлета была ўведзена намінацыя "Аматары" і дзве новыя ўзроставыя катэгорыі: "5–6 гадоў" і "7–8 гадоў".