Экскурсія-лекцыя "Супрэматычная кропка ў беларускім барока"

Мастацкі музей імя Паўла Масленікава ў Магілёве арганізаваў экскурсію-лекцыю "Супрэматычная кропка ў беларускім барока"

На лекцыі распавядалася пра фрэскавы жывапіс, спадчыну Казіміра Малевіча, госці разам з экскурсаводамі спрабавалі разгадаць таямніцу "Чорнага квадрата". У завяршэнні наведвальнікі музея стварылі сваімі рукамі супрэматычныя паштоўкі.