Выстава "Пейзажы alla prima"

Апублiкавана: 07 сакавiка 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Экспазіцыю "Пейзажы alla prima" прэзентавалі ў Наваполацку. Горныя краявіды, архітэктура Віцебска, нацюрморты — амаль 30 работ сталічнай мастачкі Вікторыі Ярковіч упрыгожваюць выставачную залу Музея гісторыі і культуры Наваполацка. Большасць карцін напісана alla prima. Гэта тэхніка жывапісу, якая дазваляе завяршыць палатно яшчэ да высыхання фарбаў, за адзін прысест.

Праект можна ўбачыць да 30 сакавіка.