Выстава-конкурс "Незвычайная кніга сваімі рукамі"

Апублiкавана: 09 сакавiка 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

Брэсцкая цэнтральная бібліятэка імя Аляксандра Пушкіна прапануе падарыць новае жыццё выданню з хатняй скарбніцы або стварыць унікальную кніжную кампазіцыю. З апошняй змогуць пазнаёміцца госці абласнога цэнтра і наведвальнікі музея незвычайнай кнігі ў гарадской дзіцячай бібліятэцы.

Каб паўдзельнічаць у выставе-конкурсе "Незвычайная кніга сваімі рукамі", неабходна падаць работы ў дзіцячую бібліятэку да 25 красавіка. Галасаванне за найлепшы твор адбудзецца з 11 па 30 мая.

Самых творчых і актыўных аўтараў узнагародзяць дыпломамі. Па выніках акцыі будзе прысуджаны прыз глядацкіх сімпатый.

Святлана СЁМІНА

Фота аўтара