Выстава ShivaShakti

Апублiкавана: 28 лютага 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава ShivaShakti, прысвечаная Індыі. Творы графікі і жывапісу нашых суайчыннікаў Андрэя Ярашэвіча і Аляўціны Башкатавай уяўляюць сабой сінтэз ідэй беларускай і індыйскай культур. Карціны Башкатавай заснаваны на ўспамінах пра месцы, якія пакінулі найбольш моцныя ўражанні падчас падарожжа мастачкі па Індыі. Работы Ярашэвіча даследуюць канкрэтныя тэмы. Напрыклад, у серыі “Шахматы” пераасэнсоўваюцца класічныя вобразы настольнай гульні. Па словах самога Андрэя, ён імкнецца максімальна ясна перадаць задуму, першапачаткова закладзеную ў карціну. Для творчасці Аляўціны характэрныя вобразнасць, метафарычнасць і недагаворанасць. 

Экспазіцыю можна наведаць да 14 сакавіка.