Да па­зі­ты­ва!

Апублiкавана: 08 сакавiка 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

“РАСФОТА” ўдзельнічае ў стварэнні Беларускага цэнтра захавання фотаспадчыны. 

Пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі ў Нацыянальным гістарычным музеі створаны сектар фатаграфічных даследаванняў. Вопытам вывучэння здымкаў з нашымі суайчыннікамі дзеляцца адмыслоўцы Дзяржаўнага музейнавыставачнага цэнтра “РАСФОТА”. 

Першай буйной падзеяй у ходзе супрацоўніцтва стала адкрыццё экспазіцыі вядомага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава “Ад негатыва да пазітыва”. 

На выставе Нацыянальнага гістарычнага музея дэманструюцца здымкі 1840—1860-х гадоў, паштоўкі з відамі нашых гарадоў, фотаапараты. 

Паралельна з гэтым у “РАСФОТА” да 19 сакавіка даступны праект “Ператварэнне. Метарэалізм у беларускай фатаграфіі 1980—1990-х гадоў”.