Выстава "Талстой і Беларусь"

Апублiкавана: 02 сакавiка 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

Выстава “Талстой і Беларусь” адкрылася 1 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Гэтая часовая экспазіцыя — супольны з Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога ў Маскве праект. Выстава, прымеркаваная да 195-годдзя класіка рускай літаратуры, прысвечана сувязі майстра з нашай краінай, а таксама ўплыву яго творчасці на беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. 

На выставе таксама можна пазнаёміцца з чарнавымі рукапісамі рамана, матэрыяламі, якія расказваюць пра вайсковы досвед класіка. 

Яшчэ адзін раздзел экспазіцыі змяшчае пераклады кніг Льва Талстога на нашу мову з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Гэта апавяданні для дзяцей, “Севастопальскія апавяданні”, раман “Васкрасенне”, аповесці “Хаджы-Мурат”, “Каўказскі палоннік” ды іншыя. 

Акрамя таго, праект уключае цікавыя неапублікаваныя архіўныя матэрыялы, прадстаўленыя Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога, матэрыялы са збораў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. 

Выстава, якая працягнецца да 26 мая, зацікавіць навукоўцаў, даследчыкаў, музейных супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, а таксама ўсіх, хто любіць гісторыю і літаратуру.