Адкрыты конкурс-фестываль "Звініць струна"

Апублiкавана: 14 сакавiка 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Вось ужо дзявяты раз Адкрыты конкурс-фестываль "Звініць струна" сабраў таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак у сценах Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў.  

Выпрабаваць свае сілы ў творчым спаборніцтве выклікалася больш за 100 удзельнікаў у вочным і завочным фармаце з розных гарадоў Беларусі. Канкурсанты прадэманстравалі сваё майстэрства прафесійнаму журы. Праслухоўванне ўдзельнікаў праходзіла ў намінацыях "сола" і "ансамбль". Завочная форма ўдзелу праходзіла ў адкрытым фармаце. 

Журы ацаніла высокі ўзровень падрыхтоўкі і выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў і па заслугах вызначыла пераможцаў конкурсу.