Выстава "Аляксандр Дзямарын. Адчуваючы сэрцам"

Апублiкавана: 13 сакавiка 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставяць выставачны праект "Аляксандр Дзямарын. Адчуваючы сэрцам", прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння мастака.

Часовая экспазіцыя ўяўляе сабой рэтраспектыву твораў Аляксандра Дзямарына, выкананых у розныя перыяды яго жыцця. Аснову экспазіцыі складаюць графічныя аркушы, створаныя да літаратурных твораў беларускіх і рускіх пісьменнікаў. Дапаўняюць выставу дакументы, фотаматэрыялы і асабістыя рэчы мастака з архіва сям'і.

У рамках працы часовай экспазіцыі адбудуцца куратарскія экскурсіі – 17, 24, 31 сакавіка і 7, 14 красавіка.

Урачыстае адкрыццё — 15 сакавіка а 15-й гадзіне.