Выстава "Мы – худграф"

Апублiкавана: 18 сакавiка 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Брэсце адкрылася выстава работ выпускнікоў Віцебскага мастацка-графічнага факультэта "Мы – худграф". 

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 аўтарскіх работ — жывапіс, графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Гэта першая выстава, якая аб'яднала творчых людзей розных пакаленняў агульным паняццем "віцебская школа". 

Выстава будзе працаваць да 9 красавіка ў філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея – Мастацкім музеі. Потым экспазіцыя адправіцца з Брэста ў Віцебск.