Выстава "Велікодны дар"

Апублiкавана: 16 сакавiка 2023 Стужка Народная творчасць Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Гродне адкрылася выстава ручных вырабаў "Велікодны дар". У экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 творчых работ у розных тэхніках: саломапляценне, вышыўка, разьба, кераміка, ткацтва, роспіс.

Наведаць выставу можна да 17 красавіка ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.