Доб­рая на­го­да

Апублiкавана: 18 сакавiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Сёння, 18 сакавіка, Беларусь і Іран адзначаюць значную падзею — трыццацігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

“Гэта добрая нагода, каб вывесці наша супрацоўніцтва на новы ўзровень”, — адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы падчас афіцыйнага візіту ў Іран. Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі прайшлі ў Тэгеране 13 сакавіка. 

“Беларуска-іранскія адносіны заўсёды знаходзіліся на ўздыме”, — адзначыў іранскі лідар і заўважыў, што ў апошнія два гады яны прадэманстравалі сапраўдны прарыў. “Несумненна, ваш візіт у Іран надасць сур’ёзны вялікі імпульс развіццю нашых двухбаковых адносін”, — заявіў Эбрахім Раісі. 

Так і адбылося: па выніках насычаных перагавораў бакі дасягнулі многіх дамоўленасцей. Частка з іх была замацавана на паперы, іншыя стануць асновай для новых сумесных праектаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяпер для Беларусі і Ірана галоўнае не страціць час. У Тэгеране ж візіт беларускага лідара назвалі пераломным момантам і адпраўным пунктам для пабудовы болей глыбокіх адносін. 

Аляксандр Лукашэнка і Эбрахім Раісі падпісалі дарожную карту ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі на 2023—2026 гады. Дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне Беларусі і Ірана ў палітычнай, эканамічнай, консульскай, навуковатэхнічнай сферах, а таксама ў сферы адукацыі, культуры, мастацтва, СМІ і турызму. 

“У агульным аб’ёме я магу ацаніць гэты візіт, калі мы рэалізуем усе нашы дамоўленасці, у рамках $100 млн”, — сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы па выніках перагавораў. 

Таксама у рамках візіту былі падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры і ісламскай арыентацыі Ісламскай Рэспублікі Іран у сферы культуры і мастацтва. Згодна з мемарандумам, бакі маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы культуры і мастацтва па наступных кірунках: 

  • арганізацыя сумесных выстаў, семінараў, майстар-класаў, канферэнцый і выступленняў, Дзён культуры;
  • абмен экспертамі ў галіне музейнай дзейнасці, фальклору і кіно;
  • выступленні тэатральных, выканальніцкіх калектываў і салістаў;
  • супрацоўніцтва ў сферы кінематографа;
  • абмен інфармацыяй, рэкламнымі матэрыяламі і часопісамі;
  • супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі і абмен бібліяграфічнымі матэрыяламі;
  • удзел у міжнародных фальклорных фестывалях, а таксама фестывалях выяўленчага мастацтва, традыцыйных танцаў, музыкі і рамёстваў;
  • супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі ў сферы культуры абедзвюх краін. 

Па выніках перагавораў таксама быў падпісаны план мерапрыемстваў з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Іранам, а таксама іншыя ўзгадненні.