Канцэрт "Ад рока да барока"

Апублiкавана: 22 сакавiка 2023 Стужка Музыка Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Шоу трох фартэпіяна выступіць 1 красавіка на сцэне Тэатральнай залы Нясвіжскага замка.

У гэты дзень вашай увазе будзе прадстаўлена праграма, якая ахоплівае розныя эпохі і стылі музычнага мастацтва, а таксама адлюстроўвае шырыню музычных інтарэсаў. Пачуць можна будзе як класічныя шэдэўры, так і сучасныя творы, а таксама рок-музыку ў яскравай інтэрпрэтацыі.

Пачатак а 15-й гадзіне.