20 жніўня ў аграгарадку Жупраны адбудзецца свята "Вясковыя сыравары", бо мясцовыя кулінары славяцца майстэрствам сыраробства і толькі раз на год — у свята сыру — гатовыя падзяліцца з гасцямі сваімі рэцэптамі.

А рэцэптаў шмат, бо сыры бываюць цвёрдыя і мяккія, салодкія і салёныя, плаўленыя і тварожныя, сулугуні і брынза, сырніцы і сырныя аладкі…. Разыначка сырнага свята — кірмаш-продаж прадукцыі з яе дэгустацыяй. Акрамя таго, чакаюцца і майстар-класы. А яшчэ работнікі культуры падрыхтавалі для ўдзельнікаў вялікі канцэрт.

Ды­яна БЕ­НЕ­ДЗІ­СЮК

за­гад­чык ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су агра­га­рад­ка Жуп­ра­ны