Творчая прэзентацыя Дрыбінскага раёна

У Магілёве пройдзе творчая прэзентацыя Дрыбінскага раёна. Для гасцей запланаваны канцэрт з удзелам найлепшых калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў, а таксама выстава.

Творчая прэзентацыя з'яўляецца часткай фестывалю народнай творчасці "Беларусь родная, музычная, народная". Магілёў са сваімі прэзентацыямі наведалі ўжо 10 раёнаў.