Хатынскія званы – наказ будучым пакаленням

Апублiкавана: 22 сакавiка 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

80 год мінула з таго часу, калі здзейснілася тая страшная і непапраўная трагедыя – была спалена вёска Хатынь разам з усімі жыхарамі.  Званы Хатыні штодня нагадваюць пра гэты страшны факт. Асабліва журботна і сумна іх звон гучыць 22 сакавіка, у гадавіну трагедыі.

Напярэдадні сумнай даты ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшоў гістарычны маналог “Хатынь: трагедыя і памяць”. Бібліятэкар засяродзіла ўвагу на мемарыяле “Хатынь”, прывяла сумныя факты аб той трагедыі, якая і зараз адгукаецца ў сэрцах беларусаў. У год міру і стварэння інфармацыя гучала асабліва актуальна. Мір – галоўная каштоўнасць, страціць і занядбаць яго нельга. Бібліятэкар Вольга Багдановіч прадэманстравала прысутным кнігі, якія апавядаюць чытачам пра дадзеную трагедыю.  Кожны мог пазнаёміцца з літаратурай, пагартаць выданні. Пасля заканчэння мерапрыемства бібліятэкар разам з удзельнікамі накіраваліся да помніка Вялікай Айчыннай вайны, запалілі свечкі і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.   

Хатынская трагедыя нагадвае пра каштоўнасць міру, яго вялікую цану. Мерапрыемства аказала вялікае ўздзеянне на чытачоў, нагадала пра важныя рэчы.  

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ

бібліятэкар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”