Мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Апублiкавана: 20 сакавiка 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Дзяржаўная сімволіка і Канстытуцыя – сапраўдныя святыні для беларускага народа. Асноўны дакумент рэгламентуе правы і абавязкі, а сімволіка робіць нас асобным суверэнных народам. 15 сакавіка адзначаецца знакавая падзея – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы з нагоды свята прайшлі ў бібліятэках Астравецкага раёна. 

 У філіяле “Мальская сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “Святыя сімвалы дзяржавы”, якая пазнаёміла дзяцей з гісторыяй сімвалаў. Пагаварылі і пра Канстытуцыю  і яе значэнне для кожнага. Кніжная выстава “Мая краіна – Рэспубліка Беларусь” дапамагла наглядна пазнаёміцца з літаратурай па тэме. А для выхаванцаў дзіцячага садка была аформлена выстава-прагляд “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. 

У філіяле “Падольская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна прававой інфармацыі “З Канстытуцыяй дружыць – значыць па законах жыць”. Дзеці і моладзь пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Канстытуцыі, яе асноўнымі артыкуламі, а выстава “Асноўны закон краіны” дапамагла бліжэй зразумець сутнасць дакумента.  Гутарка, віктарына, абмеркаванне, прававая інфармацыя – усе гэта прысутнічала ў ходзе мерапрыемства.  

Чытачы філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” здзейснілі “Падарожжа ў краіну Канстытуцыя”. Пагутарылі пра асноўны закон, а таксама пра дзяржаўныя сімвалы.   

Дыялогавае пляцоўка, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, прайшла ў раённай бібліятэцы. “Жыві сумленна, ведай і паважай закон” – менавіта пад такой назвай стартавала мерапрыемства. Да абмеркавання быў запрошаны і наіарыус Багушэвіч Т.І., які паведаміў інфармацыю адносна правоў галіне шлюбных замоў, завяшчанняў і справаў спадчыны.

У філіяле “Страчанская сельская бібліятэка” прайшла гутарка “Герб і сцяг – нашы сімвалы свабоды”. Бібліятэкар расказала пра асноўныя элементы сімволікі, звярнулася да гісторыі. Яна заклікала маладое пакаленне шанаваць і паважаць сімвалы нашай дзяржавы, бо яны прэзентуюць краіну, нагадваюць пра яе гістарычнае мінулае. Удзельнікі мерапрыемства маглі выказацца і паразважаць на гэту тэму. 

Да Дня Канстытуцыі ў філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” была разгорнута  кніжная выстава-агляд “Канстытуцыя – галоўны закон краіны”, якая знаёміла чытачоў з прававой літаратурай, а таксама з матэрыяламі пра асноўны Закон краіны. 

Патрыятычная гадзіна “Святыя сімвалы дзяржавы” прайшла ў філіяле “Кямелішкаўская сельская бібліятэка”. Мерапрыемства, якое закцэнтавала ўвагу на дзяржаўнай сімволіцы нашай краіны. 

Гэтую ўрачыстую падзею таксама адзначылі і ў філіяле “Гервяцкая сельская бібліятэка” на інфармацыйна-прававой гадзіне “Асноўны закон краіны”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала пра значэнне Канстытуцыі. Былі разгледжаны раздзелы і артыкулы з Канстытуцыі. Вучні праглядзелі відэаролік, для замацавання атрыманых ведаў, адказалі на пытанні тэматычнай віктарыны.

У філіяле “Палушская сельская бібліятэка-клуб” прайшла гадзіна інфармацыі “Галоўны закон краіны”. Бібліятэкар расказала юным чытачам пра важнасць дакумента, пазнаёміла з асноўнымі артыкуламі. У працэсе гутаркі выказвалі сваё меркаванне, адказвалі на пытанні, разважалі над значнасцю Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай краіны. 

Бібліятэкар філіяла “Гудагайская сельская бібліятэка” падрыхтавала для навучэнцаў ДУА “Гудагайская сярэдняя школа”  патрыятычную гадзіну “Закон для ўсіх і кожнага”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся аб асноўных вехах канстытуцыяналізму ў Беларусі, аб галоўных характарыстыках нашай дзяржавы, пазнаёміліся з выставай-праглядам “Асноўны закон нашага жыцця”. 

Канстытуцыя – асноўны закон, шанаваць і захоўваць які павінен кожны грамадзянін. Бо дзякуючы гэтаму дакументу кожны чалавек надзелены свабодамі і правамі.   

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ

бібліятэкар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”