Вечарына ўзбекскай паэзіі

Апублiкавана: 27 сакавiка 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Мінск

Аўтар: Аўтары

22 сакавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася вечарына ўзбекскай паэзіі, прысвечаная 120-годдзю народнага паэта Узбекістана Гафура Гуляма. Вечарына была падрыхтавана сумесна з Мінскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Літаратурны мост сяброўства злучыў у гэты дзень Беларусь і Узбекістан.На вечарыне прысутнічалі ганаровыя госці: саветнік старшыні СП Узбекістана па пытаннях захавання заканадаўчых актаў аб дзяржаўнай мове, паэт і перакладчык Салім Ашур, галоўны рэдактар аб'яднанай рэдакцыі часопісаў "Шарк юлдузі" – "Зорка Усходу" галоўны спецыяліст аддзела па рабоце з абласнымі аддзяленнямі і сельскімі саветамі СП Узбекістана Мікалай Ільін.

Прагучалі вершы Гафура Гуляма ў выкананні актрысы эстрады, тэатра і кіно Вольгі Багушынскай, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэткі Валянціны Драбышэўскай, пераклады ўзбекскіх паэтаў на беларускую мову ў выкананні Старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэта і перакладчыка Міхаіла Пазнякова. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дацэнт кафедры беларускай і рускай літаратуры, намеснік дэкана факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Ірына Буторына і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт і перакладчык Іна Фралова.Упрыгожаннем мерапрыемства сталі выстава фотагуртка “Пазітыў” “Цудоўны Узбекістан” і кніжная выстава з фондаў бібліятэк г.Мінска “Аб'ядноўвае мастацкае слова”.

Музычныя нумары прагучалі ў выкананні салістаў ансамбля народнай музыкі і песні "Менскі гармонік" (мастацкі кіраўнік Іван Мікалаевіч Катовіч).