Фестываль-конкурс “Крыштальны чаравічак – 2023”

Апублiкавана: 30 сакавiка 2023 Нам пішуць Харэаграфія Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

25 сакавіка ў Палацы культуры горада Ліды адбыўся адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак – 2023”.

У суботні дзень Палац культуры горада Ліды стаў эпіцэнтрам яркай і ўражлівай падзеі. Фестываль-конкурс “Крыштальны чаравічак – 2023” сабраў прыхільнікаў танца з розных гарадоў Беларусі і даў магчымасць прадэманстраваць свой талент і камандны дух, перажыць незабыўныя эмоцыі ад выступлення на вялікай сцэне, а таксама пазнаёміцца з разнастайнасцю формаў і жанраў харэаграфічнага мастацтва.

З асноўных новаўвядзенняў фестывалю-конкурсу гэтага года хочацца адзначыць: магчымасць удзелу самых маленькіх канкурсантаў ва ўзросце ад 4 да 6 гадоў, упершыню фестываль прайшоў у статусе інклюзіўнага – на сцэне ў якасці гасцей выступілі рабяты з асаблівасцямі развіцця.

Каля 30 калектываў, 70 конкурсных выступленняў, два аддзяленні праграмы і мора энергіі. Вялікая зала Палаца культуры была напоўненая і, роўна блішчала як на сцэне, так і ў глядзельнай зале. Яркія пастаноўкі, цудоўныя касцюмы, сапраўдныя эмоцыі, шматлікія групы падтрымкі гасцей фестывалю-конкурсу і, вядома, несмолкаемые апладысменты стварылі сапраўдную атмасферу свята і падарылі незабыўныя эмоцыі ўсім прысутным.

Партнёрамі адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак – 2023” выступілі ААТ “Пішчаканцэнтраты” і філіял “Лідскі хлебазавод” ААТ “Гроднахлебпрам”.

“Крыштальны чаравічак – 2023” стаў сапраўдным святам дзяцінства, якое адкрыла для шматлікай публікі цэлае сузор’е юных талентаў.