Усміхайся часцей і свет усміхнецца табе

Апублiкавана: 03 красавiка 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У жыцці не заўсёды знаходзяцца сітуацыі для ўсмешкі, радасці, неспадзяванкі. Добрай традыцыяй стала адзначаць 1 красавіка – Дзень смеху. Свята смеху, якое стала любімым не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Разыгранкі і жарты з’яўляюцца спадарожнікамі гэтага дня. Яны дораць прыўзняты настрой і шмат станоўчых эмоцый. 

Адсвяткавалі гэтае цудоўнае свята “Усміхайся часцей і свет усміхнецца табе”  і ў філіяле “Мальская сельская бібліятэка”. Супрацоўніца бібліятэкі, узброіўшыся добрым настроем наведала мясцовы дзіцячы садок. Ёй спадарожнічалі героі казак Тыгр і Малпа. Разам з казачнымі  героямі дзеці закружыліся ў танцы, спрабавалі свае сілы ў спевах, прымалі ўдзел у конкурсах, віктарынах і гульнях. Смех і жарты спадарожнічалі ўдзельнікам мерапрыемства. А для таго, каб дзіцячая радасць была поўнай, бібліятэкар прыхапіла ў сабой стос маляўнічых кніг , якія маленькія чытачы разглядалі. Мерапрыемства прайшло шумна, весела і цікава. Яно падаравала добры настрой і зарад аптымізму на ўвесь дзень.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”