Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Апублiкавана: 05 красавiка 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Сёлета кніжнае свята "Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі" адзначае 80-гадовы юбілей. У дні вясновых канікулаў 14 сельскіх бібліятэк, у тым ліку і Лепельская дзіцячая бібліятэка, правялі для дзяцей вясёлае і пазнавальнае свята Кнігі і Чытання.

Цэлы тыдзень юныя аматары чытання атрымлівалі задавальненне ад удзелу ў разнастайных інтэрактыўных гульнях і чытанні ўслых любімых дзіцячых кніг. За гэты час было праведзена больш за 60 мерапрыемстваў, на якіх прысутнічала больш за 290 дзяцей.

Іна ШУШКЕВІЧ,

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Лепельская ЦБС"