II Міжнародны конкурс беларускай паэзіі і песні

Апублiкавана: 07 красавiка 2023 Стужка Музыка не указан

Аўтар: Аўтары

У Маскоўскім доме нацыянальнасцей 18 і 19 красавіка пройдзе II Міжнародны конкурс беларускай паэзіі і песні "У родных палях і ў небе ясным / Усё дыхае сяброўствам, дабрынёй…" (Якуб Колас). 

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 1–11-х класаў агульнаадукацыйных школ, каледжаў, тэхнікумаў, студэнты з Расіі, Беларусі і іншых славянскіх краін. Конкурс адбудзецца ў чатырох намінацыях: "Мастацкае чытанне", "Выкананне беларускіх песень", "Творчыя пісьмовыя работы" і "Дзіцячы малюнак". 

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках міжнароднага праекта "Славянскі вянок: гістарычнае і культурнае адзінства славянскіх народаў" з мэтай развіцця цікавасці да паэтычнай, празаічнай і песеннай творчасці беларускага народа, а таксама да помнікаў культурнай спадчыны Беларусі. 

Заяўкі і работы неабходна падаць да 10 красавіка. Лепшыя работы будуць апублікаваны ў штомесячным беларускім часопісе для дзяцей і падлеткаў "Арэлі", а таксама ўвойдуць у зборнік творчых работ удзельнікаў праекта "Славянскі вянок".