Камедыя-фарс "Дзядзечкаў сон"

Апублiкавана: 11 красавiка 2023 Стужка Тэатры Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

У Віцебску ідзе творчая работа над першай у 2023 годзе прэм’ерай. Ніна Обухава паставіць камедыю-фарс "Дзядзечкаў сон" паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага. 

Ідэя праекта належыць народнаму артысту Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвушу Кокштысу. Ён жа пераклаў на беларускую мову і інсцэніроўку аповесці, якую напісала Ніна Обухава. Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі Лавіцкай-Ярмолавай. Музыка Міхаіла Рудака. Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай. Памочнік рэжысёра Алёна Мураўёва. 

Першы прэм’ерны паказ на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца 18 красавіка ў 19:00.