Выстава "Яе рук справа"

Апублiкавана: 09 красавiка 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У ГЦ "Сталіца" праходзіць юбілейная экспазіцыя выставы "Яе рук справа". На дзясятай па ліку экспазіцыі прадстаўлены карціны медсястры з Брэста Марыны Чысцяковай. Яна вышывае атласнымі стужкамі на льнопалатне.

На карцінах у асноўным выяўлены кветкі: сланечнікі, цюльпаны, сон-трава, букеты з палявой красы. У планах мастачкі — узяцца за вышыўку пейзажаў, жывёл і птушак.