Лекцыя-канцэрт Ad libitum. Аляксандра Пахмутава

Апублiкавана: 19 красавiка 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

У Віцебскай абласной філармоніі 20 красавіка раскажуць аб творчасці выбітнага савецкага кампазітара Аляксандры Пахмутавай. 

Аляксандра Пахмутава была знакамітая на ўвесь Савецкі Саюз і за яго межамі. Яна стала аўтарам больш за 450 песень, найбольш вядомыя з якіх: "Беловежская пуща", "Надежда", "Нежность", "Поклонимся великим тем годам…" і многіх іншых хітоў свайго часу. 

Вядучая цыклу лекцый-канцэртаў Ad libitum, прысвечаных мастацтву XX стагоддзя, Кацярына Дыбаль раскажа гледачам пра асноўныя вехі жыцця і творчасці кампазітара, а артысты філармоніі праілюструюць аповед майстэрскім выкананнем песень Аляксандры Пахмутавай. 

Пачатак у 19.00.