ХІХ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Апублiкавана: 29 красавiка 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Мінск

Аўтар: Аўтары

27-28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ХІX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні.

Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі ўключала пытанні гісторыі кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця. Былі агучаны каля 80 дакладаў даследчыкаў і навукоўцаў па тэмах: рукапісная і друкаваная кніжнасць, сучасная беларуская кніга і інш.

Штогадовыя Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні спрыяюць наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння праблем, даюць магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых дасягненняў, а галоўнае – натхняюць удзельнікаў на ўвасабленне новых ідэй і праектаў. 

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры Рэспрублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.