Конкурс па стварэнні твораў мастацтва

Апублiкавана: 27 красавiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Нагадваем, што працягваецца конкурс Міністэрства культуры па стварэнні твораў мастацтва па дзяржаўнай сацыяльна-творчай замове ў 2023 годзе.

Конкурс праводзіцца ў мэтах стварэння 21 жывапіснай работы для афармлення інтэр'ераў памяшканняў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў сферы культуры ў абласцях і г. Мінску. Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя мастакі, іншыя творчыя работнікі ў сферы выяўленчага мастацтва, якія маюць прафесійны сертыфікат творчага работніка, а таксама студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы выяўленчага мастацтва. 

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 1 мая ў НЦСІ (вул. Някрасава, 3, тэл. , +375 17 235 03 31).