Шоу-праграма "Хіты для ўсіх пакаленняў"

Апублiкавана: 02 мая 2023 Нам пішуць Клубы Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Смаргонскі цэнтр культуры арганізаваў маштабную шоу-праграму "Хіты для ўсіх пакаленняў". Акцёры Смаргонскага цэнтра культуры пры ўдзеле аматарскага тэатра "СМОЛТ" пераўвасобіліся  ў розных персанажаў. На суботні вечар завіталі і Чарлі Чаплін, і Мэрылін Манро, і Іхтыяндр, і шмат хто яшчэ.

На сцэне гучалі песні і музыка, а таксама выконваліся танцы з самых вядомых кінафільмаў, такіх як "Чалавек-амфібія", "17 імгненняў вясны", "Не нарадзіся прыгожай", "Рыа-Рыта", "Доўгае развітанне" і "Тытанік".