Адзнака найлепшых

Апублiкавана: 07 мая 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: ГАЎРЫШ Віктар

Напярэдадні Свята працы ў Мінску адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару. На яе занесены 64 пераможцы спаборніцтва ў 2022 годзе. Найлепшымі ў сферы культуры сталі калектывы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Падчас урачыстай цырымоніі дырэктар комплексу Рыгор Бысюк заявіў, што мы мусім выхоўваць маладое пакаленне на традыцыях Беларусі. “Вельмі прыемна, што наш калектыў і калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Пачэсна ўдастоіцца такой узнагароды, хаця ўстаноў культуры ў нашай краіне нямала”, — сказаў дырэктар мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасцьгерой" Рыгор Бысюк і дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў на ўрачыстым адкрыцці абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару

Дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасцьгерой" Рыгор Бысюк і дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў на ўрачыстым адкрыцці абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару

Паводле слоў Рыгора Бысюка, у Год гістарычнай памяці супрацоўнікі музеяў прыкладалі ўсе намаганні, каб памяць аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб тых, хто аднаўляў гаспадарку пасля трагедыі, адбівалася сёння ў нашых добрых традыцыях і справах.

— Хачу падзякаваць Кіраўніку дзяржавы, Ураду рэспублікі за высокую ацэнку працы калектываў устаноў культуры. І запэўніць: мы будзем адказна адносіцца да таго, каб выхаваць на традыцыях беларускага народа маладое пакаленне, каб у нашы музеі і ўстановы культуры сапраўды не зарастала народная сцяжына. Мы зробім усё, каб маладыя людзі былі годнымі грамадзянамі Беларусі, — падкрэсліў Рыгор Бысюк.

Вік­тар ГАЎ­РЫШ