У Аюцавічах прайшоў льняны фэст

 — Свята льну праводзіцца ў Аюцавічах упершыню, — расказвае загадчык Аюцавіцкага сельскага клуба Вераніка Лабанава. — Некалькі гадоў таму мы адзначалі Свята кветак, а сёлета вырашылі, што трэба зладзіць нешта новае. Думаю, што ўсё атрымалася. Жыхарка Аюцавіч Людміла Ламаносава прыгатавала на свята пшанічны хлеб і крэкеры з семенем ільну: — На кожнае свята пяку хлеб і здобу. Рэцэпт крэкераў досыць просты. Патрэбна 500 г мукі, 200 г вады, тры лыжкі семені льну, палову чайнай лыжкі солі, чайная лыжка цукру і разрыхляльніка. За 15-20 хвілін у духоўцы атрымліваецца такая вось смаката. Яшчэ адзін рэцэпт Жыхарка Аюцавіч Раіса Лабоцкая прынесла на свята духмяны сырны пірог з ільном: — Гатавала сёння ўпершыню, але ўнучка сказала, што выдатна пахне, таму, думаю, і на смак будзе добры. Патрэбны лаваш, два віды сыру або тварагу, усё гэта скруціць і скласці ў круглую форму. Змазаць сметанковым маслам, заліць сумессю двух яек з малаком. Зверху — ільнасемя. У духоўку на 30 хвілін на 180 градусаў. Ведала, што на свяце будзе шмат дзяцей, таму зрабіла цукеркі: курагу і грэцкі арэх трэба здрабніць, сфарміраваць шарыкі і абмакнуць у кунжут і лён. Вельмі карысны ласунак! Маці траіх цудоўных дачушак Вольга Ясевіч таксама прадэманстравала свой кулінарны талент: — Думаю, гасцям спадабаюцца мае аладкі з кабачка з дабаўленнем ільнасемені, кексы і льняны кісель. Сацыяльны работнік Таццяна Жураўлёва ўпрыгожыла святочны стол булкай у форме кветкі льну. Здаровы лад жыцця Гаспадынькі так ветліва запрашалі пакаштаваць свае шэдэўры, што цяжка было стрымацца. Сапраўды, усё атрымалася вельмі смачным, а галоўнае -- карысным. Як вядома, семя льну памяншае колькасць шкоднага халестэрыну, перашкаджае росту ракавых пухлін, умацоўвае імунітэт, здымае запаленне ў страўніку, палягчае сімптомы прастуды, спрыяе гаенню ран, нармалізуе сэрцабіццё і ціск, прадухіляе ацёкі, выкарыстоўваецца пры лячэнні кан’юнктывіту. Галіна Нарбутовіч расказвае, што яе бацькі і дзяды ў посныя тыдні пастаянна ўжывалі стравы з ільну: Яе нявестка Ірына Нарбутовіч таксама не забывае традыцыі сваіх продкаў: — Вось паглядзіце на гэтую вазу, упрыгожаную льняной ніткай. Здаецца, звычайная рэч. Але не. Гэта чыгунок, якому не менш за 100 гадоў. Магчыма, мая бабуля ці нават прабабуля ў ім кулінарылі. Мы знайшлі яго, адпаліравалі, упрыгожылі — і цяпер гэта цудоўная ваза для кветак. Ушанавалі сем'і На свяце ўшанавалі сямейную пару Кулакоўскіх, якія адзначылі льняное вяселле. Падарунак атрымала і шматдзетная сям’я Сужэнцы Кулакоўскія гавораць, што разам яны ўжо 18 гадоў, а шлюбам пабраліся толькі чатыры гады таму. На дваіх у іх пяцёра дзяцей і восем унукаў. Вызначылі на свяце аўтараў лепшага вянка і снапа. Найлепшы вянок, па меркаванні гледачоў, зрабіла 10-гадовая Дар’я Рабікіна. Дзяўчынка прыехала з Гродна ў Аюцавічы да бабулі. Мясцовы бібліятэкар Наталля Гаркавая перамагла ў конкурсе на лепшы сноп з ільну.

Іна ЛЕЙКА, Карэліцкі раён

Фота аўтара і Ларысы ШУГЛІ

На здымках: Стравы з семені льну Ільняныя сувеніры Булка ў форме кветкі льну Падчас свята