Выстава "Нам засталася спадчына"

У Гродна адкрылася выстава этнапрадметаў "Нам засталася спадчына". У экспазіцыі сабраны прадметы з этнаграфічных калекцый раённых музейных залаў, створаных на базе клубаў, і вырабы народнай творчасці пачатку ХХ стагоддзя: тканыя ручнікі, дываны, паясы, калекцыі прадметаў побыту і элементы народнага касцюма Панёмання.

Выставу можна наведаць у дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці па 9 чэрвеня.