Я памятаю і ганаруся!

Апублiкавана: 12 мая 2023 Нам пішуць Клубы Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Вялікая Айчынная вайна - буйная падзея ХХ стагоддзя і сур'ёзнае выпрабаванне для нашай краіны, якая неаднаразова станавілася арэнай найжорсткіх войн. Перамога ў ёй дасягнута цаной вялікіх страт. Цяперашняму пакаленню вельмі цяжка ўявіць тое, якімі менавіта былі ваенныя гады. Нам трэба памятаць тых, хто цаной уласнага жыцця абараняў Айчыну на працягу чатырох крывавых гадоў.

У мэтах захавання гістарычнай пераемнасці пакаленняў, выхавання беражлівых адносін да гістарычнага мінулага і сучаснасці Беларусі, фарміравання духоўна-маральных і грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы 12 мая аддзелам па рабоце з дзецьмі ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска" была праведзена пазнавальная размова "Я памятаю, я ганаруся!" для чальцоў клуба "Падлетак".

У час размовы дзеці даведаліся аб тым, што за праяву масавага гераізму і мужнасці ў барацьбе супраць захопнікаў сталіцы Беларусі гораду Мінску ў ліку 12 гарадоў былога Савецкага Саюза было прысвоена ганаровае званне "Горад-герой", а таксама званне "Крэпасць-герой" атрымала Брэсцкая. крэпасць. Асаблівую ўвагу хлопцаў выклікаў расповед пра непаўналетніх партызан, якія пасмяротна ўдастоены звання "Герой Савецкага Саюза", члены клуба ўважліва слухалі аб ахвярах вайны і подзвігу народа.

Пазнавальная гутарка дапамагла дзецям усвядоміць значнасць Дня Перамогі і нагадала аб тым, што мы павінны захоўваць памяць аб людзях, якія заваявалі гэтую шматпакутную Перамогу.

Вікторыя ГІНДЗІНА, культарганізатар аддзела па рабоце з дзецьмі ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»

Фота аўтара