Абрад "Юр'я"

Апублiкавана: 15 мая 2023 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Жыхары Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці правялі абрад "Юр'я". У даўніну абрад праводзілі жанчыны, зараз яго захоўваюць маладыя дзяўчыны — удзельніцы фальклорнага аматарскага аб’яднання "Вяночак".

Асноўныя абрадавыя дзеянні свята — выраб і высяканне хлеба, першы выган дамашняй жывелы на пашу, шэсце па вёсцы з абразом і рушніком, ваджэнне карагодаў, прыгатаванне традыцыйных страў.