Гастролі Самарскага тэатра "CамAPT"

Апублiкавана: 16 мая 2023 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

У Беларусі ўпершыню пройдуць гастролі Самарскага тэатра "CамAPT". Ён з'яўляецца пастаянным удзельнікам расійскіх і міжнародных фестываляў, а таксама лаўрэатам тэатральных прэмій "Залатая Маска" і "Арлекін".

З 25 па 27 мая на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра пакажуць тры спектаклі: музычную камедыю ў дзвюх дзеях "Ханума", мюзікл "Храбры заяц" паводле казкі Міхалкова і пластычныя асацыяцыі "Маўглі" па "Кнізе джунгляў" Кіплінга.