“Музейны квАРТал” у Мастацкім

Апублiкавана: 18 мая 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

НОЧ МУЗЕЯЎ – 2023 “Музейны квАРТал”. Праграма. 

16:15 – Урачыстае адкрыццё і выступленне хору Polifonica (вялікая галерэя)

17:00 – Адкрыццё выставы “Станіслаў Жукоўскі. Пункт прыцягнення – сядзіба” з экскурсіяй-прэзентацыяй ад куратара (выставачная зала, 1-ы паверх)

17:00–18:30 – Лекцыя і майстар-клас “Мастацтва кітайскай каліграфіі” (зала мастацтва краін Усходу)

Лекцыя па “Гісторыі кітайскага касцюма” і пляценне кітайскіх традыцыйных вузлоў (зала мастацтва краін Еўропы)

17:30–20:30 – Гульня для дзяцей “Будуем горад” (зала беларускага мастацтва XX – пачатку XXI)

18:00–19:30 – Майстар-клас па гульні Genshin Impact (выставачны корпус, 3-ці паверх)

18:00–19:00 – Квэст па музеі з падарункамі ад МODUM 

18:00–21:00 – Майстар-клас па лінагравюры ад “Офистон. Маркет” і тэст з падарункамі (вялікая галерэя)

18:30–20:00 –Лекцыя і майстар-клас па кітайскім жывапісе (зала мастацтва краін Усходу)

Лекцыя і майстар-клас “Мастацтва ксілаграфіі ў Кітаі” (зала мастацтва краін Еўропы)

19:00 – Лекцыя “Захавальнікі поглядаў. Гісторыя мастацкіх музеяў” ад Арцёма Лапіцкага (рускае мастацтва, 5-я зала)

Open talk от Mark Formelle “Мода і мастацтва: як яны ўплываюць адзін на аднаго” ад fashion-эксперта Лоры Нагапецян (сяродкрыжжа)

20:00–22:00 – Імправізаваны аркестр ад студыі музычнага навучання “Арт-квартал” і майстар-клас па ігры на інструментах (выставачны корпус, 4-ы паверх)

20:00 – Канцэрт ансамбля музыкі барока Nota Bene (выставачная зала, 1-ы паверх)

20:30 –Канцэрт джазавай музыкі ад Jazz Hit Red (сяродкрыжжа)

21:00 – Паэтычны перфоманс “Менш за Адзінку” ад акцёра Аляксандра Міцкевіча (рускае мастацтва, 5-я зала)

21:00–22:00 – Квэст па музеі з падарункамі ад МODUM

22:00 – Эксперыментальная экскурсія па пастаяннай экспазіцыі беларускага мастацтва XX – пачатку XXI ст. (запіс адкрыецца 18.05 а 14-й гадзіне)

Музычнае афармленне вечарыны ад музычнага клуба Gaudium, квартэта Brevis і салісткі аркестра Вялікага тэатра Беларусі Веранікі Грабоўскай (арфа)

На працягу ўсёй Ночы музеяў: інсталяцыя-сюрпрыз ад Mark Formelle, гарадская фотазона ад “Офистон. Маркет”, выстава рэтра-тэхнікі ад Музея гарадскога пасажырскага транспарту перад уваходам, відэаінсталяцыя “Вячэрні горад”, бягучыя выставы музея