Фотавыстава "Імгненні фестывалю"

Апублiкавана: 24 мая 2023 Фотарэпартаж Музыка Мінск

Аўтар: КАСЦЮНІНА Ульяна

У мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца" адкрылася фотавыстава "Імгненні фестывалю", прысвечаная "Славянскаму базару ў Віцебску".

Урачыстае адкрыццё фотавыставы "Імгненні фестывалю" прайшло ў выглядзе інтэрактыўнага канцэрта, на якім выступілі новыя і старыя сябры фестывалю: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, арт-група "Беларусы", пераможца нацыянальнага адбору XVIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2020" Ангеліна Ламака, Рэтра Вумен Трыа «Ружовыя ружы» і Аляксандра Мелех.

Выстава працягнецца ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" да 23 чэрвеня.

Фота Ульяна КАСЦЮНІНА