Выязныя дні інфармацыі

Апублiкавана: 24 мая 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Дзеля павелічэння даступнасці абслугоўвання Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі праводзіць выязныя дні інфармацыі на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада. Падчас візіту 23 мая на Шчучынскі філіял ААТ "Молочный Мир" самымі папулярнымі сярод аўтараў апынуліся Колычаў Уладзімір, Бачурава Міла і Юлія Клімава.

А 24 мая супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі наведалі Аўтамабільны парк № 12 г. Шчучына з выязным днём інфармацыі "Спазнавайце свет з новымі часопісамі". Падчас мерапрыемства ў прысутных была магчымасць не толькі азнаёміцца з часопісамі і кніжнымі навінкамі з фонду бібліятэкі, але і стаць яе чытачом.

Людміла АЛЯКСЕЙ, 

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі