Прафарыентацыйная сустрэча

Апублiкавана: 23 мая 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Чарговая прафарыентацыйная сустрэча “Выбар прафесіі – справа сур’ёзная” адбылася на базе СШ № 2. У ёй прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў. Наталля Ачарэтава, дырэктар раённай бібліятэкі, расказала пра структурныя падраздзяленні сектара культуры Астравецкага райвыканкама, а асаблівым чынам паведаміла пра бібліятэчную справу. Яна пазнаёміла з навучальнымі ўстановамі і спецыяльнасцямі, расказала пра абавязкі бібліятэкара і якасці, якімі павінен валодаць спецыяліст. 

Наталля Уладзіміраўна развеяла ўсё міфы аб гэтай высакароднай прафесіі і дала выключную інфармацыю. Пасля падлеткі прагледзелі відэаролік аб працы бібліятэкара, ім былі прадэманстраваны буклеты і інфармацыйныя лістоўкі “Бібліятэкар ад А да Я”, “Твая PROфесія – бібліятэкар”, “Азбука прафесій”. Сустрэча была вельмі прадуктыўнай і, магчыма, прымусіла кагосьці задумацца над выбарам гэтай прафесіі.  

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ

бібліятэкар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”